21 лютага - Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2024 в 16:51
43 просмотра

       Мерапрыемствы ў ДУА ”Перасвятоўская базавая школа Рэчыцкага раёна“ прайшлі пад дэвізам ”Мая родная мова“: конкурс чытачоў вершаў пра родную мову, гульня ”Скарбонка роднай мовы“, віктарына ”Гучы роднае слова“, складанне сінквейна пра родную мову і г.д.  

         Удзельнічаючы ў мерапрыемствах, навучэнцы праяўлялі актыўнасць, бо з лёгкасцю маглі перакласці словы з рускай на беларускаю мову, разгадаць рэбус або шараду, адгадаць загадку, скласці з прапанаваных слоў прыказку.

    Падчас правядзення мерапрыемстваў вучні праявілі эрудыцыю і актыўнасць, яшчэ раз упэўніліся наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.